Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26974872

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Прадпрымальнік зь Віцебску стварае швэдры з «Пагоняй»

Добрыя навіны для патрыётаў напярэдадні халадоў. Прадпрымальнік Сяргей Рамановіч, які ўжо стварае сшыткі і школьныя альбомы з «Пагоняй», вырашыў заняцца адзеньнем. Прынамсі, напярэдадні зімы ён стварыў макеты і ўжо знайшоў вытворцаў цёплых швэдраў для беларусаў. Ён распавёў, колькі будуць каштаваць «патрыятычныя» швэдры, і гарантуе якасьць пакупнікам.

«Вытворчасьць швэдраў будзе беларускай. Сёньня былі на адным прадпрыемстве і размаўлялі пра якасьць і пра выяву. Спачатку я сам буду на сабе гатовы швэдар выпрабоўваць. Матэрыялы для швэдраў будуць двух тыпаў - зь лёну з бавоўнай і з воўны з акрылам. Кошт будзе блізу 550 - 650 тысяч без уліку дастаўкі, магчымая высылка па Беларусі і па ўсім сьвеце», - распавёў ён.

charter97.org