Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26950137

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебскія актывісты добраўпарадкавалі месца пахаваньня ахвяр камунізму ў Паляях

Некалькі гадоў на ўзьлеску каля вёскі Паляі ствараецца самаробны мэмарыял – у памяць пра мірных жыхароў, якіх расстрэльвалі тут у 1930-50 гады. Тут усталявана некалькі крыжоў, і добраўпарадкаваньне гэтага месца стала клопатам віцебскіх актывістаў.

Нягледзячы на тое, што мясцовыя сябры партыі БНФ сабралі сьведчаньні старажылаў, якія памятаюць пра расстрэлы савецкіх грамадзян, да афіцыйнага ўшанаваньня іх памяці справа так і не дайшла. Улады адмаўляюцца паставіць тут нейкі памятны знак, і таму віцебскія актывісты ствараюць самаробны мэмарыял самі – ставяць крыжы на ўзор таго, як гэта зроблена ў Курапатах пад Менскам.

Самы высокі крыж – мэталёвы, на ім надпіс "Ахвярам таталітарнага рэжыму", астатнія крыжы меншыя, пераважна драўляныя. Некалькі разоў крыжы ў гэтых мясьцінах нішчылі невядомыя, але актывісты ставілі новыя.

Мінімум два-тры разы на год каля самаробнага мэмарыялу робяць прыборку – звычайна ўвесну і напярэдадні Дзядоў. Сёлета 29 кастрычніка сябры партыі БНФ і руху "За свабоду" зноў прыехалі ў Паляі – павысякалі хмызьнякі, прыбралі сьмецьце, згадалі ўсіх, хто бязьвінна загінуў у гады сталінскага тэрору.

 
spring96.org