Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26969614

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Свабодны прафсаюз праз суд патрабуе ад ААТ “Полацак-Шкловалакно” выкананьня закону

Свабодны прафсаюз заводу "Шкловалакно" 27 лістапада падаў заяву ў Полацкі суд, каб прымусіць дырэктара выдаць пропуск Старшыню прафсаюзу Віктару Стукаву (на фота) для наведваньня прадпрыемства. Ужо больш за год старшыню прафсаюзу, якога абралі рабочыя, не пускаюць у цэхі заводу. Пры тым, што «Закон аб прафсаюзах Рэспублікі Беларусь» катэгарычна забараняе дырэктару перашкаджаць прадстаўніку прафсаюзу наведваць тэрыторыю прадпрыемства.

Скарга ў Канцэрн Белнафтахім на дырэктара ААТ "Полацак-Шкловалакно" Міколу Качаноўскага не атрымала ўзьдзеяньня. Намесьнік старшыні канцэрну ў сваім адказе на скаргу рабочых паведамляў: "У адрас ААТ "Полацак-Шкловалакно" канцэрнам 02.08.2013 накіраванае даручэньне выпрацаваць абгрунтаваную пазыцыю наконт пытаньня дакумэнтальнага пацьверджаньня паўнамоцтваў старшыні Першаснай арганізацыі прафсаюзу. З улікам прынятага рашэньня ААТ «Полацак-Шкловалакно» будзе паўторна разгледжанае пытаньне парадку наведваньня Стукавым В. Я. названай арганiзацыi".

Аднак дырэктар Качаноўскі так і не знайшоў падставы, каб аформіць пропуск старшыню прафсаюзу: "Выдаць часовы пропуск Вам не ўяўляецца магчымым", - паведамляе Качаноўскі ў асабістым лісьце старшыню прафсаюзу.

Між тым, рабочыя заводу абураюцца такім паводзінам дырэктара, - "Не разумею, як так можна ставіцца да прадстаўніка рабочых, такога нават камуністы сабе не дазвалялі, - кажа працаўнік заводу "Шкловалакно" Алег, - пры тым, што ўсім прадстаўнікам "прылашчанага" Белхімпрафсаюзу пропускі выдадзеныя, і перашкод ніякіх няма. Гэта проста непавага рабочых, дзяліць іх па прыкмеце ўдзелу ў прафсаюзах..."

Апошняе апытаньне рабочых заводу паказала, што практычна ўсе рабочыя лічаць патрэбным існаваньне Свабоднага прафсаюзу работнікаў заводу "Шкловалакно." Аднак эканамічныя рэпрэсіі да працоўных за адкрытае ўступленьне ў Свабодны прафсаюз пакуль стрымліваюць колькасны рост гэтага прафсаюзу.

На ААТ "Полацак-Шкловалакно" працуюць крыху больш за 4000 работнікаў і каля 50 зь із уваходзяць у  Свабодны прафсаюз Беларускі. І, тым ня менш, незалежна ад колькасьці сябраў прафсаюзу, закон забараняе дырэктару перашкаджаць наведваньню прадпрыемства прафсаюзным прадстаўніком.

Рабочыя чакаюць судовага рашэньня па спрэчным пытаньні. У Беларусі ўжо ёсьць прэцэдэнт, калі ў чэрвені 2012 году Бабруйскі суд вынес рашэньне аб прымусе дырэктара Заводу трактарных запчастак выдаць пропуск старшыню Свабоднага прафсаюзу.

freeregion.info