Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26985810

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Сяргей Каваленка трапіў у мэдчастку калёніі

Віцяблянін Сяргей Каваленка, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі, апынуўся ў медчастцы. Туды ён трапіў наўпрост са штрафнога ізалятара, дзе адседзеў 16 сутак.

Пра гэта паведаміла жонка асуджанага Алена Каваленка.

Зь ейных словаў агенцтву БелаПАН, Сяргея кінулі ў ШІЗА напрыканцы ліпеня. Гэта адбылося адразу пасьля спатканьня са сваякамі. Спачатку адміністрацыя калёніі дала яму дзевяць сутак, але пасля дадала яшчэ сем. Як мяркуе Алена, ціск на Каваленку зьвязаны з тым, што ён упарта не падпісвае паперы аб прызнаньні сваёй віны.

Сяргей павінен быў выйсьці са штрафнога ізалятара 14 жніўня. Але жонцы вязьня стала вядома, што яго зьмясьцілі ў медчастку калёніі. Зь якіх прычын – застаецца адно здагадвацца. Алена Каваленка паведаміла таксама, што ў медчастцы ейны муж знаходзіцца адзін у ізаляваным памяшканьні.  

“Дазволілі перадаць для яго шэраг лекаў для печані, нырак, страўніка і падстраўнікавай залозы. Якія менавіта ў яго захворванні я ня ведаю, але, мабыць, яго стан пасля знаходжаньня ў ШІЗА пагоршыўся", – сказала жонка асуджанага.

Нагадаем, што актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку затрымалі 19 сьнежня 2011 года, абвінаваціўшы ў парушэньні рэжыму адбываньня “хатняй хіміі”, якую Каваленка атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы на плошчы Перамогі ў Віцебску ў 2010 годзе. Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Адразу пасля затрыманьня ён абвясьціў галадоўку пратэсту, якая доўжылася зь невялікімі перапынкамі каля двух месяцаў.

18 мая 2012 года Віцебскі абласны суд адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу Каваленкі на прысуд.