Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
27016911

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Ярмошына адказала Гаравому: Ня маем паўнамоцтваў…

Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы атрымаў адказ з Цэнтарвыбаркаму на заяву аб выключэньні са складу Гагарынскай участковай камісіі №36 трох членаў, прызначэньне якіх, на яго погляд, адбылося з парушэньнямі нормаў Выбарчага кодэксу.

Папера ў адказ за подпісам Лідзіі Ярмошынай прыйшла літаральна праз два дні.

У ёй гаворыцца, што ў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў няма паўнамоцтваў “па прымусу выканаўчых органаў да змяненьня прынятых імі рашэньняў”.

Пра тое, што Цэнтарвыбаркам мае паўнамоцтвы на ажыцьцяўленьне на ўсёй тэрыторыі краіны кантролю за выкананьнем выбарчага заканадаўства (арт. 33 Кодэксу) – ані слова, зазначае Леанід Гаравы.

На ягоную думку, Цэнтарвыбаркам такім чынам ухіліўся ад разгляду заявы па сутнасьці выяўленых парушэньняў пры вылучэньні грамадзян у Гагарынскую выбарчую камісію. Як ухіліўся ад гэтага раней і суд Гарадоцкага раёну, які не задаволіў скаргі прадстаўнікоў палітычных партый на рашэньне райвыканкаму аб фармаваньні ўчастковых выбарчых камісій.

Актывіст руху “За свабоду!” і сябар БСДП (Грамада) Леанід Гаравы мае намер і надалей адстойваць нормы закону і спрабаваць  выправіць парушэньні выбарчага заканадаўства пры фармаваньні Гагарынскай участковай камісіі, паведамляе haradok.info.

Фота: qwas.ru