Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
27002957

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Барыса Хамайду аштрафавалі за заклік да байкоту

Суд Чыгуначнага раёну Віцебска аштрафаваў віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду на чатыры базавыя велічыні за пікетаваньне ў цэнтры Віцебску. Хамайда трымаў ля "сіняга дому" плякат  “Незаконным выбарам у незаконную „палатку“ – байкот!”

"Судзіла мяне ў Чыгуначным райсудзе Алена Цыганкова. Я ёй патлумачыў сваю пазыцыю: што нічога не парушаю, бо ідзе агітацыйная кампанія. Так, я агітую за байкот выбараў, бо ён у нас не забаронены. Я не адмаўляў, што выйшаў з плякатам, так што нават не апытвалі міліцыянтаў-сьведак. Пасьля майго выступу судзьдзя кудысьці выходзіла — відавочна, з кімсьці раілася. Урэшце вынесла рашэньне пра штраф памерам 4 базавыя велічыні. Для мяне гэта першае абвінавачаньне ў пікетаваньні сёлета, таму і штраф адносна невялікі", - распавёў Барыс Хамайда Радыё Свабода.

Барыс Хамайда першы пачаў агітацыйную кампанію ў Віцебску. Зарэгістраваных кандыдатаў пакуль што ні чутна ні бачна.