Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
27003826

Рэкамэндаваць Надрукаваць

З кандыдата Мікалая Петрушэнкі спагоняць 3 мільёны рублёў

Гэткае рашэньне агучыла сёньня судзьдзя Талачынскага раённага суду Натальля Барысавец у паседжаньні па іску старшыні раённай арганізацыі “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Юрыя Лычкоўскага аб абароне гонару й годнасьці.

Як паведамляў “Дыялёг” раней, Лычкоўскага абразіла тое, што ў артыкуле “От пущи до неволи: в тихом болоте черти водятся”, апублікаванай у газэце “Віцебскі Кур’ер”, аўтар публікацыі нібыта назваў яго браканьерам.

Ісьцец хацеў спагнаць за маральную шкоду з гэзэты і аўтара Мікалая Петрушэнкі 5 млн. рублёў у салідарным парадку. Але судзьдзя адмовіла ў задавальненьні іску да выданьня “Віцебскі кур’ер”.

Між тым, праваабаронцы лічаць, што вынесены сёньня прысуд неабгрунтаваны і незаконны зь юрыдычнага пункту гледжаньня.

Гэтак, як заўважыў віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, да матэрыялаў справы нават ня быў падшыты сам газэтны артыкул. Акрамя таго, тэкст ня быў падпісаны Петрушэнкам як аўтарам, а падаваўся рэдакцыяй пад агульнай рубрыкай “Дасьледаваньні Мікалая Петрушэнкі”.

“То бок гэта публікацыя зьяўляецца рэдакцыйным артыкулам і ў якасьці адказчыка павінен быў выступаць прадстаўнік “Віцебскага кур’ера”, – кажа Левінаў. Але рэдакцыя газэты ўдзелу ў працэсе ня брала, бо нават не атрымала позвы ў суд.

Левінаў мяркуе, што ісьцец не прадставіў аніякіх доказаў таго, што яму прычынілі маральную шкоду. У іскавай заяве ён выказаў толькі меркаваньні, што публікацыя зьняважыла яго маральна.

Судзьдзі Барысавец неаднойчы падчас працэсу заяўляліся адводы. Але штораз яна іх адхіляла.

Петрушэнка зьбіраецца абскарджваць рашэньне Талачынскага суду ў Віцебскім абласным судзе.