Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26988061

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Беларускі фільм «Драўляны народ» атрымаў у Глыбокім Гран-пры кінафэсту «Magnificat -2012»

У Глыбокім 13 верасьня завяршыўся VІII Мiжнародны фэстываль хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2012». Гран-пры ўзяла стужка беларускага рэжысэра Віктара Асьлюка «Драўляны народ».

Фільм распавядае пра адзінага жыхара вёскі ў Белавескай пушчы Мікалая, які «ўваскрасіў» сваіх аднавяскоўцаў, зрабіўшы сотні драўляных фігурак і ўвасобіўшы ў іх чалавечае жыцьцё.

  • Прыз за лепшы дакументальны фільм атрымала стужка «І без аднаго дрэва лес застаецца лесам» («KATARAMAN», Польшча). Аўтар сцэнарыю і рэжысэр — Дагмара Джазга.
  • Лепшай тэлевізійнай праграмай прызналі «Эпітафію могілкам» («Коллекция Иннокентия Иванова», Расея) рэжысэраў Інакенція Іванова і Марыяны Біруковай.
  • Лепшым анімацыйным фільмам стаў «Птах» рэжысэра Аляксандра Ленкіна («Беларусьфільм»). Аўтары сцэнарыю — Аляксандр Ленкін і Сяргей Кацьер.
  • Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў дакументальны фільм рэжысэркі Вольгі Дашук «Кінааматар. Восеньскі сон» («Беларусьфільм»).

«Сёлетні фэстываль з упэўненасьцю можна назваць лепшым фэстывалем за ўсе папярэднія гады, — прызнаўся дырэктар фэстывалю Юры Гарулёў. — На фэстываль былі пададзены выдатныя прафэсыйныя стужкі, якія па праву атрымалі прызнаньне журы».

Трэйлер "Драўлянага народу":