Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26971832

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У “Славянскім маршы” ўдзельнічаў былы прэтэндэнт у прэзыдэнты зь Віцебску

У «Славянскім маршы», што прайшоў 25 лістапада ў Магілёве, узяў удзел былы прэтэндэнт у прэзыдэнты зь Віцебску Сяргей Рыжоў. Ён вылучаў сваю кандыдатуру на выбары 2010 году, але за два месяцы да іх зьняўся. Падчас магілёўскай акцыі Рыжоў заявіў, што «зараз славянскія дзяржавы разьдзеленыя, што адмоўна ўплывае на жыцьцё і дабрабыт народаў».

«Славянскі марш», паводле яго арганізатараў, адбыўся «ў падтрымку традыцыйных духоўных каштоўнасьцяў, ідэі славянскага адзінства, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасьці, а таксама супраць глябалізацыі». Удзельнікі хацелі выкарыстаць расейскія манархічныя чорна-жоўта-белыя сьцягі, але Магілёўскі гарвыканкам забараніў.

Удзельнікі шэсьця колькасьцю 20 чалавек скандавалі «Слава Расіі», «Пака мы едіны — мы непобедімы».

“Наша Ніва”