Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26987675

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебская служба ЖКГ ашуквае жыхароў

На пад’ездах жылых дамоў у Кастрычніцкім раёне Віцебску сталі зьяўляцца аб’явы наступнага зьместу: пасьля 26-га кожнага месяца будуць адключаць “паслугі ЖКГ”, калі нехта не заплаціць за кватэру. Унізе – спасылка на Пастанову Савету міністраў №1466. Але напісана ў ёй зусім ня тое, чым страшаць жыхароў абласнога цэнтру.

Жыхары Віцебску, апавешчаныя пра новыя захады супраць даўжнікоў, зьвярнуліся па кансультацыю да праваабаронцаў. Бо раптам што: на пару дзён спозьнісься з аплатай, а тут табе адключаць і ваду, і электрычнасьць…

Як высьветлілася, супрацоўнікі ЖКХ напісалі ў аб’явах, мякка кажучы, няпраўду. Паводле пастановы №1466, перапыніць пастаўку сваіх паслуг камунальшчыкі сапраўды могуць. Але ня так хутка: толькі тады, калі чалавек ня плаціць за кватэру самае малае 2 месяцы. Потым яму мусяць даслаць папярэджаньне, і на працягу 5 дзён чалавек яшчэ можа пасьпець заплаціць. І вось толькі тады можа ісьці гаворка пра адключэньне.

Пазыцыя ЖКХ зразумелая: колькасьць даўжнікоў стабільна застаецца вялікай, запазычынасьці растуць. Відаць, камунальнікі і вырашылі застрашыць людзей “у якасьці прафіляктыкі”. Але прадэманстравалі пры гэтым такое непаважнае стаўленьне да дзяржаўнага дакумэнту, што хто-ніхто зь мясцовых жыхароў задумаўся – ці не падаць у суд. Усё ж падман ёсьць падман, і маніпуляваньне з боку ЖКГ відавочнае.

Супрацоўнікі ЖКГ і раней спрабавалі ўплываць на неплацельшчыкаў. На пад’ездах расклейвалі сьпісы прозьвішчы жыхароў, у якіх найбольшая запазычанасьць, іх прозьвішчы друкавалі і ў дзяржаўных СМІ. Спрабавалі нагадваць пра даўгі па тэлефоне – тройчы на дні адмысловая сыстэма дазвоньвалася да даўжнікоў і папярэджвала пра адміністрацыйную адказнасьць. Яшчэ – малявалі карыкатуры і выраблялі “Дошкі ганьбы”, не кажучы пра прымусовае высяленьне праз суд. Але да спробаў падману і шантажу ў Віцебску раней не даходзіла.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”