Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26953209

Рэкамэндаваць Надрукаваць

На Віцебшчыне падае давер да міліцыі

Па выніках 2012 году ўзровень поўнага даверу насельніцтва да міліцыі зьнізіўся ў 17-ці раёнах Віцебскай вобласьці і ў самім абласным цэнтры. У цэлым па вобласьці гэты паказчык упаў з 35,5% да 34,9%. Рост даверу насельніцтва да міліцыі, паводле інфармацыі, апублікаванай на афіцыйным сайце УУС Віцебскага аблвыканкаму, адзначаны толькі ў чатырох раёнах і ў гарадох Наваполацку і Полацку.

Найлепшыя паказчыкі росту ў Шумілінскім раёне і Наваполацку - яшчэ па 2% насельніцтва сталі цалкам давяраць міліцыі. Шуміліншчына, праўда, усё адно застаецца ў аўтсайдарах, бо тут узровень поўнага даверу насельніцтва да міліцыі толькі 30,7%. 1,5% у скарбонку даверу дадалі міліцыянты Віцебскага раёну, 1,4%-Шаркаўшчынскага, 1,1% - Полацку, 0,9% - Докшыцкага. На гэтым дасягненьня сканчаюцца.

Больш за ўсё давер насельніцтва страціла міліцыя ў Верхнядзьвінскім раёне - 3%, 2,8% - у Расонскім, 2,4% - у Пастаўскім, 2% - у Лепельскім. Варта адзначыць, што найбольшае падзеньне ўзроўню даверу да праваахоўнікаў назіралася ў першым паўгодзьдзі 2012 году. Пасьля звальненьня начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама генэрал-маёра Аляксандра Найдзенкі новае кіраўніцтва УУС, здаецца, змагло стабілізаваць сытуацыю. Па выніках другога паўгодзьдзя ўзровень даверу да міліцыі працягваў падаць толькі ў 5 раёнах - Браслаўскім, Гарадоцкім, Расонскім, Ушацкім і Чашніцкім.

У цэлым па Беларусі ступень поўнага даверу насельніцтва да ворганаў унутраных спраў за мінулы год зьнізілася на 0,5% і складае 34,8%.

Народныя навіны Віцебска