Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26954712

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Мітынг у Дзень Волі адбудзецца. Не пазіраючы ні на што!

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў 6 сакавіка падаў заяўку на правядзеньне мітынгу ва ўшанаваньне 95-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Паводле яго слоў, мітынг плянуецца правесьці 25 сакавіка з 17:30 да 18:30 на віцебскім стадыёне «Лякаматыў». Аўтухоў таксама напісаў скаргі ў пракуратуру і Віцебскі аблвыканкам на адмову прадстаўнікоў хуткай дапамогі і міліцыі заключыць дамовы на забесmпячэньне суправаджэньня масавага мерапрыемства.

«Мэдыкі адмову абгрунтоўваюць падвышаным узроўнем захворвання і, як наступства, немагчымасьцю забясьпечыць суправаджэньне мерапрыемства хуткай дапамогай. У міліцыі наогул кажуць, што мы спачатку павінны атрымаць дазвол на правядзеньне мітынгу, а потым яны разгледзяць заключэньне дамовы. Хоць паводле закону ўсё павінна рабіцца наадварот”, - сказаў ён.

Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ заяўляе, што мерапрыемства будзе праведзенае, нягледзячы на магчымую адмову мясцовай адміністрацыі. «Цяпер рыхтуецца друкаваная прадукцыя для жыхароў гораду з заклікам прыйсці на сьвяткаваньне Дня Волі. Мы павінны выйсьці на мітынг і заявіць, што ў Віцебску ёсць апазыцыя, якая выступае за перамены», - падкрэсьліў Аўтухоў.

Навіны.by