Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26992101

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Сivil Rights Defenders: Дашліце паведамленьне Алесю Бяляцкаму!

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Сivil Rights Defenders праводзіць акцыю “Дашліце паведамленьне Алесю Бяляцкаму да 12 ліпеня”.

Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончай арганізацыі "Вясна", утрымліваецца ў турме з 4 жніўня 2011 году. У лістападзе 2011 году ён быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці па абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Прысуд без сумневу зьвязаны з праваабарончай дзейнасьцю Алеся Бяляцкага ў Беларусі.

Паведамленьне са зьнешняга сьвету шмат значыць для праваабаронцы. Дашліце ліст падтрымкі Алесю – пакажыце, што вы неабыякавыя і дапамажыце яму ня падаць духам!

Падпішыце гэтую пэтыцыю да 12 ліпеня, каб дадаць сваё імя ў лісьце. Civil Rights Defenders дашле гэтую пэтыцыю яму поштай у канцы ліпеня.

Камэнтар Алеся Бяляцкага адносна гэткай увагі паказвае ягоны добры й сьціплы характар:

"Такая міжнародная падтрымка бянтэжыць мяне, я думаю, што я гэтага не заслугоўваю. Адзінае, што мяне супакойвае – тое, што гэтыя людзі ня проста падтрымліваюць асабіста мяне, але выказваюць свой пратэст супраць сыстэматычных парушэньняў правоў чалавека. Гэта простае і яснае пасланьне да ўсіх беларусаў".

Алесь Бяляцкі быў двойчы намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру, ягоныя мужныя й пасьлядоўныя дзеяньні ў галіне правоў чалавека былі адзначаныя шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі.

Праваабарончы цэнтар "Вясна"