Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26994168

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Аляксандар Мікулін: Трэба мяняць сытуацыю (відэа)

Сябра грамадзкага аб'яднаньня «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў, Украіна) Аляксандар Мікулін, які балятуецца ў мясцовыя саветы дэпутатаў, запісаў відэазварот да жыхароў Віцебску. У сваім звароце праваабаронца патлумачыў, навошта ён ідзе ў дэпутаты: «Для чаго я іду? Адказ вельмі просты: Я хачу жыць па-іншаму».

Віцебскі праваабаронца кажа, што хоча зьмяніць сытуацыю ў краіне. «Хопіць нам дырэктарскага кіраўнічага корпусу. Заканадаўчая ўлада павінна складацца з нас, простых людзей, – з тых, хто жыве тут. І мы павінны ўмець заўсёды патрабаваць з выканаўчай улады выконваць тыя законы, якія мы будзем прымаць з вамі», – сказаў Аляксандар Мікулін у сваім відэазвароце.