Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26966342

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Вольга Карач: Беларуская мова - недаразьвітая

«Я не хачу тут журыцца наконт беларускай мовы, але аб’ектыўна, на жаль, у сілу розных фактараў яна яшчэ недастаткова разьвітая», — заўважыла грамадзкая дзеячка зь Віцебску Вольга Карач у адной з дыскусіяў у Фэйсбуку. Вось, напрыклад, якія ёсьць беларускія адпаведнікі для расейскіх тэрмінаў «унітаз» і «стаяк»? — прывяла прыклад Карач. (Яна мела на ўвазе стаяк каналізацыйны.)

«Усё, што ёсьць [у беларускай тэрміналёгіі] — гэта калькі з расейскай мовы. У найлепшым выпадку — з польскай», — заявіла Карач.

А калі яе выказваньні выклікалі шквал абурэньня, яна ўвайшла ў раж: «Хамства — гэта адметная рыса беларускамоўных людзей, у якіх нават аргумэнтаў няма, а толькі зьнявагі і мат. Амаль кожны беларускамоўны з другога-трэцяга сказу пераходзіць на пагрозы».

І дадала: «Прыхільнікаў Лукашэнкі ў беларускамоўных колах нашмат больш, чымся сярод астатніх сацыяльных [sic!] групаў». А таксама: «60 працэнтаў насельніцтва ненавідзіць тых, каго яны называюць «бээнэфаўцамі».

У адказ палемісты зьвінавацілі філёляга па адукацыі Карач у элемэнтарным невуцтве. Слова «ўнітаз» прыйшло ў расейскую мову з лацінскага «Unitas» – назвы гішпанскай фірмы, якая ў пачатку ХХ ст. першай пачала пастаўляць гэтую прадукцыю ў Расейскую Імпэрыю.

Вольга Карач – актывістка апазыцыі ў Віцебску, былая дэпутатка гарсавету. Яна падумвае пра вылучэньне сваёй кандыдатуры на прэзыдэнцкіх выбарах.

У дыскусіі Карач далей паспрабавала згладзіць свае першыя, занадта эмацыйныя выказваньні. Яна сказала, што сама хоча аддаць дзіця ў беларускамоўны садок і школу і гатовая ўдзельнічаць у арганізацыі такіх установаў: «Патрэбныя сур’ёзныя дзяржаўныя праграмы для разьвіцьця беларускай мовы, у тым ліку для разьвіцьця тэрміналёгіі, а не тупой калькі з суседніх моваў. Але вы маеце права са мной не пагадзіцца і сказаць, што на сёньня беларуская мова багатая і разьвітая, і дзяржаўныя праграмы падтрымкі ёй ня трэба», — прымірэнча напісала яна.

Але «тытульная мова тытульнае нацыі — тая, на якой размаўляе большасьць. У Беларусі гэта азначае — расейская. А не беларуская», — настойвае Карач.

«Хто яшчэ давярае Вользе Карач і лічыць яе пэрспэктыўным палітыкам — з рэчамі на выхад», — пажартавала ў адказ музычны кіраўнік ясьляў-садка зь Менску Юлія Шарова.

«Карач становіцца вельмі зручнай для рэжыму з мэтай дыскрэдытацыі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ўвогуле», — мяркуе студэнт-беларус, які вучыцца ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне (ЗША) Валер Кавалеўскі.

«Моўнае пытаньне ў Беларусі — гэта такая трысьцінка, якая зламала сьпіну не аднаму вярблюду, — заўважыла журналістка Сьвятлана Курс. — У той дыскусіі ёсьць нашмат горшыя персанажы. І тыя беларускамоўныя, што там крылі мацюгамі [ў адказах Карач], і нейкая фэерычная «настаўніца беларускай мовы», якая расказвае пра мову гнюсныя показкі, — адзначае Курс. — Чамусьці ад беларускамоўных беларусаў вымагаецца галубіная кротасьць: табе кажуць, што мова і літаратура касыя, крывыя і кульгавыя, а ты кротка паўтарай: не, дзядзечка і цётачка, «наша мова такая ж людская». А навошта? Каб дзядзечка і цётачка ад мяне і мае моўкі не адвярнуліся. А навошта мне такія дзядзечкі і цётачкі? Гэта тое ж самае, што суседка прыйдзе і скажа мне: вунь Мэрыл Стрып у Галівудзе цьвіце, а твая мамулька ў касьцюмчыку фірмы «Сьвітанак» і ў гумавых ботах гародчык палівае. Дык Мэрыл Стрып — каралева, а твая мама — ну, сама панімаеш. Як мне адрэагаваць? Бараніць маму — дурасьць, бо і яна, і Мэрыл — цудоўныя. Я такой суседцы скажу: а ідзі ты, Марфуша, лесам, каб я цябе ня бачыла». Сьвятлана Курс выдаліла Карач з фрэндаў...

Наша Ніва