Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26966566

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебскія актывісты БХД сабралі 945 подпісаў за будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага камбінату

Віцебскія актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Тацьцяна Севярынец і Алена Шабуня (на фота) перадалі ў Камітэт дзяржкантролю 945 подпісаў на 48 падпісных аркушах за будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага камбінату. Подпісы былі сабраныя падчас мясцовай кампаніі: як падчас збору подпісаў, так і агітацыйнай кампаніі. Прымаў іх у КДК Віталь Сьцяпанаў, які ўсю размову з актывісткамі запісаў на дыктафон.

Спрабавалі прадстаўнікі БХД распавесьці пра сабраныя подпісы і ў газэце Віцебскага гарсавету "Віцьбічы", якая год таму пісала пра тое, што сьмецьцеперапрацоўчы камбінат будзе пабудаваны праз два гады, але будаўніцтва якога практычна так і не пачалося. Аднак у газэце пісаць пра гэта адмовіліся. Як і пра тое, што будаўніцтва сьмецьцеперапрацоўчага камбінату ў Віцебску, які мусіў бы быць адчынены яшчэ ў 2011 годзе, няма нават у плянах на 2014 год.

"Уладам трэба яшчэ раз падумаць над будаўніцтвам камбінату. Спадзяваньняў, праўда, на гэта мала, бо будаўніцтва вельмі дарагое, а выдаткаваныя раней на гэта сродкі зьніклі невядома куды", - адзначае каардынатар аргкамітэту БХД Тацьцяна Севярынец.

bchd.info