Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26954059

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Новы выпуск часопісу «Arche» прысьвечаны гісторыі Віцебску

Новы нумар часопісу «Arche» (№ 3 за 2014 год) цалкам прысьвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ад захопаў і акупацый. Тэма зьнішчэньня, рамонту, аднаўленьня і занядбаньня замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раньнемадэрнай гісторыі”.

Віцебскі нумар «ARCHE» расказвае пра:
—   адносіны паміж Віцебскам і Рыгай у XIV—XVII стст., а таксама пра тое, як Рыга дыктавала кулінарныя густы віцяблян;
—   строі віцебскага шляхціца канца XVI — першай паловы XVII ст.;
—   пра шляхецкае саймікаваньне ў Віцебску пачатку XVII ст.;
—   заняпад габрэйскай меншасьці ў Віцебску ў першай палове XX ст.;
—   працяглыя раскопкі Верхняга замку ў Віцебску, якія скончыліся археалягічнай катастрофай;
—   дээўрапеізацыю гарадзкога ляндшафту гораду цягам апошніх стагодзьдзяў;
—   беларускага "нацыяналіста" Янку Гаўрыса сярод віцебскіх супрэматыстаў кола Казімера Малевіча;
—   школу віцебскіх гравёраў 1920-х гадоў;
—   першыя гады Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Віцебску;
—   саветызацыю Віцебшчыны ў 1920-х гг.;
—   архітэктуру савецкага авангарду ў Віцебску;
—   сьвяткаваньне тысячагодзьдзя Віцебску;
—   дзейнасьць і творчасьць Алеся Пушкіна ў Віцебску.
Нарэшце, 4 артыкулы прысьвечаныя віцебскім музэям.

Нумар багата ілюстраваны: у ім зьмешчаныя сотні ілюстрацыяў, у тым ліку ў колеры. Выданьне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана (з улікам дастаўкі) — 69 тыс. рублёў. Замаўляючы выданьне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Віцебскія гісторыі», а ў лісьце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

arche.by