Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26974969

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Участак чыгункі Полацак-Дзьвінск будзе электрыфікаваны

Беларуская чыгунка і ДАТ "Латвійская чыгунка" заключылі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры электрыфікацыі напрамку Полацак — Дзьвінск (Даўгаўпілс). Паводле інфармацыі прэс-цэнтра БЧ, асноўнымі мэтамі дакумэнту зьяўляюцца павышэньне экалягічнай бясьпекі і канкурэнтаздольнасьці чыгуначнага транспарту, разьвіцьцё інфраструктуры прымежных участкаў на згаданым напрамку.

Пагадненьнем прадугледжанае стварэньне сумеснай працоўнай групы па каардынацыі плянаў і тэрмінаў сумесных дзеяньняў па электрыфікацыі напрамку Полацак — Дзьвінск, узгадненьні аб'ёмаў грузапатоку і варыянтаў цягавага абслугоўваньня. У пэрспэктыве працоўнай групе трэба будзе падрыхтаваць плян-графік рэалізацыі мерапрыемстваў, згодна зь якім кожны з бакоў будзе самастойна рэалізоўваць яго на сваёй тэрыторыі.

"Рэалізацыя гэтага пагадненьня мае добрыя пэрспэктывы і будзе садзейнічаць разьвіцьцю транспартнага патэнцыялу і зьнешняму гандлю Беларусі і Латвіі", — зазначае прэс-цэнтар БЧ.

БелаПАН