Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26977934

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Замест лазьні - халодны душ (відэа)

Улады ў чарговы раз забаранілі Паўлу Левінаву зладзіць масавае мерапрыемства ў Віцебску. У гэты раз віцебскі праваабаронца прасіў дазволіць яму правесьці сход у ... лазьні. У гарадзкой лазьні №1 ён хацеў пагаманіць пра здаровы лад жыцьця зь дзесяцьцю алкагольна-залежнымі грамадзянамі. Аднак намесьнік старшыні адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна адказала праваабаронцу забаронай.

 

Прычына, якая сталася падставай для адмовы Паўлу Левінаву, стандартная – заяўнік не падаў у раённую адміністрацыю дамоваў зь міліцыяй, ЖКГ і медыкамі, якія згодна з рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму №881, павінны ахоўваць сход, наводзіць чысьціню пасьля мерапрыемства і сачыць за станам здароўя ўдзельнікаў сходу.

Праваабаронца лічыць сытуацыю з забаронай лазьневага сходу абсурднай. Бо як камічна глядзелася б з боку тых, што мыюцца, калі побач з тымі, хто сабраўся ў апарні стаяў бы нарад міліцыі пры поўным рыштунку, дворнік зь венікам і шуфлікам і мэдык з чамаданчыкам хуткай дапамогі. Павал Левінаў заяўляе, што ён ня згодны з забаронай і зьбіраецца судзіцца з уладамі, якія замест добрай цёплай лазьневай кампаніі ўчынілі яму халодны душ.