Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26979394

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Менгарвыканкам рассылае "лісты шчасьця" прадпрымальнікам

«Вам неабходна прыняць дзейсныя меры па павелічэнню ўдзельнай вагі прадукцыі беларускай вытворчасці ў агульным аб'ёме тавараабароту харчовых тавараў да 86%, а таксама забяспечыць рост рознічнага тавараабароту на ўзроўні не менш як 105%», - гаворыцца ў дакуменце.



- Мы, аказваецца, павінны павялічыць аб'ём і ўсё прадаць, - каментуе дакумент прадпрымальнік Уладзімір, уладальнік невялікага магазіна ў адным з сталічных гандлёвых цэнтраў. - Гэта значыць, выходзіць, гэта наша віна, калі беларускі тавар не прадаецца. Ня вытворцы! Калі так, то, сапраўды, навошта вытворцу павышаць якасць прадукцыі, бо прадпрымальнікаў і гэтак прымусяць тавар прадаць?! ... Хай бы ўжо тады чыноўнікі наўпрост пакупнікам такія пастановы рассылалі ці ж над кожнай гандлёвай кропкай замацавалі таблічкі-звароту: «Пакуль не купіце 10% тавараў беларускай вытворчасці - з крамы не выйдзеце».

«Салiдарнасць»