Віцебскі абласны суд ня ўбачыў парушэньняў заканадаўства падчас утварэньня выбарчай камісіі (відэа)

Група грамадзян, якая вылучала сябру Беларускага Хэльсынскага камітэту Паўла Левінава ў Віцебскую абласную тэрытарыяльную выбарчую камісію, паспрабавала абскардзіць у судзе рашэньне Віцебскага аблвыканкаму і Прэзыдыюму Віцебскага абласнога савету дэпутатаў аб утварэньні камісіі. Безвынікова – судзьдзя Натальля Хількевіч пастанавіла, што парушэньняў пры фармаваньні абласной выбарчай камісіі не было.

На судовым паседжаньні, якое доўжылася больш за 4 гадзіны, прысутнічаў сам Павал Левінаў, двое з тых грамадзян, што вылучалі яго ў камісію, а таксама прадстаўнікі зацікаўленых асоб – аблвыканкаму і аблсавету. Павал Левінаў зьвярнуў увагу судзьдзі на шэраг парушэньняў, якія дапусьцілі мясцовыя ўлады, фармуючы абласную выбарчую камісію, але судзьдзя Хількевіч, прымаючы рашэньне, не прыняла яго аргумэнты пад увагу.

FaLang translation system by Faboba