На маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах зьявяцца празрыстыя скрыні для галасаваньня

Празрыстыя скрыні для галасаваньня прыйдуць на зьмену традыцыйным у Віцебскай вобласьці ўжо на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня. Пра гэта 9 ліпеня на сумесным паседжаньні прэзыдыюму Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкаму, дзе разглядалася пытаньне ўтварэньня акруговых выбарчых камісіяў, паведаміў старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец.

Нягледзячы на значныя фінансавыя выдаткі, улады маюць намер адшукаць сродкі, каб як мага большая колькасьць выбарчых участкаў была абсталяваная празрыстымі ёмістасьцямі для галасаваньня. Старшыня аблвыканкаму даў даручэньне пра стварэньне неабходных умоваў для дзейнасьці акруговых камісіяў: забесьпячэньне мэбляй, аргтэхнікай, сувязьзю. Выбарчыя ўчасткі таксама будуць прыведзеныя ў парадак.

 

БелТА

 

 

 

 

FaLang translation system by Faboba