Начальнік управы па будаўніцтве ГЭС «Віцебскэнэрга» Іван Пугачоў абвясьціў, што летась грамадзкае абмеркаваньне прайшло неналежным чынам, і трэба яго праводзіць нанова. Адначасова, ён не гарантуе бясьпеку тым дачнікам, якія застануцца пры сваіх пабудовах на свой страх і рызыку.
Нагадаем, у садаводчым таварыстве «Суднабудаўнік», якое месьціцца ў ваколіцах вёскі Цяцёркі Віцебскага раёну, каля 130 лецішчаў. У траўні гэтага году ўладальнікі атрымалі афіцыйнае папярэджаньне, каб рыхтаваліся да зносу пабудоваў, бо іхныя ўчасткі ў выніку працы ГЭС будуць падтопленыя. Тады абураныя ўладальнікі пачалі пратэставаць...
Паводле vicebskreg.by