Гэта стала вядома на падвядзеньні вынікаў штогадовага конкурсу «Найепшы горад (раён, вобласьць) для бізнэсу Беларусі – 2016».
У менскай гарадзкой ратушы Саюз юрыдычных асоб Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальнікаў пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамэнту па прадпрымальніцтве, бізнэс-супольнасьцяў і вядучых рэгіянальных і галіновых бізнэс-асацыяцыяў вызначылі рэгіёны краіны, у якіх створаныя найбольш аптымальныя ўмовы для разьвіцьця прадпрымальніцтва.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе, паводле інфармацыі арганізатараў, падавалі 130 з 140 адміністрацыйных адзінак: 5 абласьцей і столькі ж абласных цэнтраў, 111 гарадоў і раёнаў, 9 раёнаў Менску.
Тамара Пашкевіч, vitvesti.by