Увечары 26 верасьня Сяргея Каваленку вызвалілі з магілёўскай калёніі.
Як распавяла "Дыялёгу" жонка Сяргея Алена Каваленка, муж пазваніў ёй учора ўжо з чыгуначнага вакзалу ў Магілёве і паведаміў, што свабодны і што міліцыянты садзяць яго зараз на цягнік да Віцебска. Алена разам з сынам Валікам плакалі наўзрыд...
У Віцебску, акрамя сям'і, яго сустракалі і супрацоўнікі праваахоўных органаў.
"Зараз ён з з намі, адпачывае, бо прагаварылі ўсю ноч, ніхто ня спаў..." - паведаміла Алена.
Сяргей распавёў, што "дзьвіжуха" у калёніі пачалася пасьля таго, як палітвязьняў наведаў папскі нунцый у Беларусі Гуджэроці.
Вестка пра тое, што Сяргея вызвалілі, прыйшла да Алены літаральна праз пару гадзін пасьля таго, як яна дала невялікае інтэрвію "Дыялёгу".