Дзейным заканадаўствам Беларусі не забараняецца фатаграфаваць супрацоўнікаў міліцыі падчас выкананьня службовых абавязкаў пры ўмове, што гэта не перашкаджае супрацоўнікам міліцыі выконваць свае абавязкі.
Такі адказ зь мясцовага ГАУС атрымаў каардынатар аргкамітэту партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” ў Наваполацку Андрэй Гайдукоў.
“Неаднаразова актывістаў дэмсілаў прымушалі выдаляць фотаздымкі міліцыянтаў, пэрыядычна кагосьці везьлі ў ГАУС дзеля таго, каб іх выдаліць там. Такім чынам, паведамляю, грамадзкасьць, – фатаграфаваць міліцыянтаў дазволена”, – адзначыў ён.