Выгляд будучага шпіталя ў Мёрах не зьмяняецца ўжо шмат гадоў: сёлета будоўля адзначае трыццацігодзьдзе.
«У нас жа юбілей сёлета. Пачалася будова ў 1986-м», – кажа грамадзкі актывіст зь Мёраў Багуслаў Мацук.
Будавалі за некалькі этапаў – празь нястачу сродкаў. Шпіталь ужо амаль дарабілі, нават праклалі камунікацыі, але калі працы прыпыняліся, будаўнічыя матэрыялы раскрадаліся.
Гісторыя няўдалай будоўлі – у відэарэпартажы.