Укід бюлетэняў зафіксаваны на 68 участку Першамайскага раёну Віцебску, разьмешчаным у будынку КУП «Віцьба». Пра гэта паведамілі назіральнікі з аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Пасьля заканчэньня датэрміновага галасаваньня ўвечары 10 кастрычніка яны сфатаграфавалі бюлетэні ў празрыстай скрыні. Раніцай 11 кастрычніка прыкладна а 07:40 бюлетэні ляжалі ў іншым парадку.