Праваабарончы сайт «Віцебская вясна» не працуе зь вечару 30 траўня. Як нам паведамілі ў рэдакцыі сайту, прычына недасяжнасьці інтэрнэт-рэсурсу для наведвальнікаў зьвязаная, хутчэй за ўсё, не з тэхнічным збоем, а са знарочыстымі дзеяньнямі невядомых зламысьнікаў.
Зламысьнікам удалося атрымаць доступ у закрытую файлавую зону сайту і цалкам зьнішчыць як зьмесьціва, гэтак і сыстэму кіраваньня. Цяпер спэцыялісты разьбіраюцца ў падрабязнасьцях здарэньня і працуюць над аднаўленьнем працы сайту.
«Віцебская вясна» - незалежны інфармацыйны рэсурс, які быў створаны ў 2011 годзе. Праца сайту падтрымліваецца праваабаронцамі і незалежнымі журналістамі гораду Віцебску і Віцебскага рэгіёну.