Студэнты Віцебшчыны будуць будаваць АЭС

1 ліпеня моладзь мусіць распачаць будаўнічыя работы, паведамляе БелТА. На ўзьвядзеньні АЭС, якая аб'яўленая Ўсебеларускай моладзевай будоўляй, Віцебскую вобласьць прадставяць студэнцкія атрады Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (10 чалавек) і Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (13 чалавек).

У склад будаўнічых атрадаў "Беркут" імя генэрал-маёра Баталава (ВДТУ) і "Дзьвіна" (ПДУ) увайшлі найлепшыя студатрадаўцы ўстаноў адукацыі. Усяго на будоўлі Астравецкай АЭС будуць працаваць 210 студатрадаўцаў, у тым ліку 50 чалавек з Расеі.

За тыдзень да адпраўкі студэнтаў на аб'ект у Віцебскім аблвыканкаме адбылася сустрэча студатрадаўцаў з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, ГА "БРСМ", вэтэранамі студатрадаўскага руху, на якой былі выказаныя пажаданьні. На сустрэчы байцам студэнцкіх атрадаў былі ўручаныя сымбалічныя пуцёўкі ды памятныя значкі.

FaLang translation system by Faboba