На 32-ой сэсіі Віцебскага райсавету дэпутатаў 27 скліканьня ў якасьці асноўнага пункту парадку дня разглядалася пытаньне “Аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Віцебскага раёну за студзень-верасень і меркаваных выніках працы за 2016 год”.
Аршанскі льнокамбінат валакно не прымае. А прадаваць прадукцыю іншым пакупнікам нельга, бо для гэтага трэба атрымаць адпаведны дазвол, якога ніхто не дае.
«Наша прадпрыемства прыбытковае, зарплаты па чатыры мільёны ў рабочых, але 250 чалавек могуць застацца на вуліцы», – распавядае рабочая пастаўскага прадпрыемства «Беліт», якое ўваходзіць у Свабодную эканамічную зону «Віцебск».
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб» і адкрыў у дачыненьні да даўжнiка ліквідацыйную вытворчасьць, паведаміў судзьдзя Эрык Багдасараў.
Міністэрства фінансаў у сваёй справаздачы пра дзейнасьць акцыянэрных таварыстваў за другі квартал 2016 году падало несуцешныя лічбы па Талачынскім раёне.
Гандлёвая сетка «Віцебскія прадукты» дасталася канцэрну ААТ «Віцебскмясамалпрам» у сумным стане, што не маглі не заўважыць нават самыя ляяльныя пакупнікі.
Як павялічыць продажы, выйсьці на новыя рынкі збыту, прыцягнуць кліентаў? На гэтыя і многія іншыя пытаньні атрымалі адказ удзельнікі сэмінару-практыкуму. Для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу яго арганізавалі камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкаму і райвыканкам, а правялі спэцыялісты інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА Прававая група «Закон і Парадак».
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя пра сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё абласьцей за восемь месяцаў 2016 году, у тым ліку і ў сельскай гаспадарцы. У параўнаньні зь мінулым годам Віцебшчына аказалася ў мінусе па шмат якіх паказчыках.