Першы намесьнік Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валер Калінковіч адмовіўся разглядаць зварот віцебскага доктара Ігара Пастнова з-за таго, што ў звароце, на думку судзьдзі, прысутнічаюць абразьлівыя словы і выразы.
Прапанову пра перанос сталіцы ў Полацак кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы абгрунтавала ў лісьце, накіраваным у сакавіку ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Абвінавачаная ня верыць, што ёй могуць вынесьці апраўдальны прысуд, таму прасіла пра заключэньне шлюбу з Вальдэмарасам Норкусам, пакуль іх не адправілі ў розныя калёніі.
У ліпені мінулага году Тацяна Смоткіна была аштрафаваная на 4,5 мільёну рублёў паводле артыкулу 22.9 КаАП: Глыбоцкі райсуд прызнаў яе вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працы на замежнае выданьне без акрэдытацыі. Абскардзіць судовае рашэньне ёй не ўдалося.
Газэта «Советская Белоруссия», орган Адміністрацыі прэзыдэнта, апублікавала артыкул пра актывіста апазыцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі зь Мёраў. Карэспандэнт газэты піша, што ў рэдакцыю прыйшоў ананімны ліст зь Мёрскага раёну. Аўтар ліста пісаў пра апазыцыянэра Віктара Шульгу, які дзеля прынцыпу адмовіўся выконваць рашэньне партыі аб байкоце прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе.
У распараджэньне нашай рэдакцыі трапіла ліставаньне паміж дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацсходу РБ па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 і адным зь яго выбаршчыкаў. Тэма ліставаньня: выкананьне Рэспублікай Беларусь рашэньняў КПЧ ААН. Дэпутат: Міхаіл Волкаў. Выбаршчык: праваабаронца Павал Левінаў...
Любоў Кавалёва мяркуе, што яе сына расстралялі адразу пасьля апошняга спатканьня – 11 сакавіка 2012 году.
На сайце change.org зьявілася пэтыцыя – зварот да мітрапаліта Паўла, каб той спыніў ініцыятыву ўзьвядзеньня храму-навабуду, дзеля якога аўтары праекту заплянавалі зьнішчыць частку парку на беразе Дзьвіны.
Такое меркаваньне выказалі старшыня пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Васіленка і намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў у адказ на прапанову праваабаронцы Леаніда Сьвеціка.
22 лютага Вярхоўным судом былі распачатыя слуханьні па справе былога сенатара Ганны Шарэйкі. Член Савету Рэспублікі ў мінулым і яшчэ 6 асоб абвінавачваюцца ў перавышэньні ўлады альбо выкарыстаньні службовага становішча, што зьдзейсьніла арганізаваная група (арт. 18, ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэксу РБ). Шарэйка, якая калісьці займала пасаду кіраўніка Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, віны не прызнала.