Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў апошнім летнім месяцы склала 5.692.850 і за месяц зьменшылася на 18.022 рублі. Зьніжэньне заробкаў у жніўні адбылося ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Дзякуючы гэтаму Віцебская вобласьць нарэшце перастала ўтрымліваць лаўры самага нізкааплатнага рэгіёну краіны.
Як паведамляюць беларускія турапэратары, у айчынных турыстычных кампаніяў узьніклі складанасьці зь пераводам грошай партнэрам за мяжу праз банкі з расейскім капіталам, прадстаўленыя ў Беларусі. Так, на цэлы тыдзень затрыманы даляравы плацёж праз «Белзьнешэканомбанк» у аднаго з буйных беларускіх турапэратараў.
15 ліпеня на чыгуначным пераезьдзе «Харобрава» пры ўезьдзе ў Воршу былі затрыманыя распаўсюднікі расейскіх сьцяжкоў. Высьветлілася, што распаўсюджвалі сьцяжкі жыхары Барысава — Максім Андрэевіч Ціханаў, 1989 году нараджэньня, і Павал Васільевіч Жыльцоў, 1977 году нараджэньня, абодва глуханямыя. Іх чакае суд.
Індывідуальныя прадпрымальнікі ў рэгіёнах на знак пратэсту ня выйшлі на працу. Сталі рынкі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Пінску, Сьветлагорску - па ўсёй Беларусі. Віцебскія прадпрымальнікі лічаць, што Менск сваёй бяззубай пазыцыяй здрадзіў рэгіёнам.
Віцебскі псыхіятар-нарколяг Ігар Пастноў зьвярнуўся з адкрытым лістом да дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя Аляксандра Старцава, у якім просіць яго "асабіста разабрацца ў фактах выкарыстаньня беларускай псыхіятрыі з карнымі мэтамі". Тэкст ліста разьмешчаны на сайце freeregion.info.
Больш за два дзесяткі жанчын узялі ўдзел у асьветніцкім сэмінары, прысьвечаным тэме рознага кшталту гвалту ў сям'і. Прадстаўніцы слабага полу пазнаёміліся з паняцьцем «гендэр», навучыліся адрозьніваць віды гвалту, пачулі статыстыку яго праяваў у беларускіх сем'ях. Прамаўляла ня толькі вядоўца сэмінару – старшыня Барысаўскага жаночага сацыяльнага аб'яднаньня «Правінцыя» Аўтушка Алена Мікалаеўна, але і самі ўдзельніцы: прыводзілі прыклады, дзяліліся сваім меркаваньнем.
У студзені-траўні 2014 году будаўнікі Віцебшчыны ўвялі ў эксплёатацыю каля 119 тысяч квадратных мэтраў жытла, чым і забясьпечылі вобласьці апошняе месца па краіне.
На пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся 25 траўня ва Ўкраіне, прыехалі больш за 3 тысячы міжнародных назіральнікаў. Сярод іх былі і беларусы. За тым, як ажыцьцяўляецца волевыяўленьне ўкраінскага народу, назіралі некалькі дзесяткаў актывістаў зь Беларусі. Адным зь іх быў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, які распавёў «Дыялёгу» пра свае ўражаньні ад знаходжаньня ва Ўкраіне.