Канцэрн «Белнафтахім» зацьвердзіў новыя кошты на бэнзін і дызэльнае паліва. Розьнічныя цэны павялічыліся ў сярэднім на 5%.
Новыя кошты дзейнічаюць з 3 кастрычнік 2012 года і складаюць за 1 літр:
Як паведамляе прэс-служба канцэрну, “перагляд коштаў на нафтапрадукты зьдзейсьнены ў сувязі з ростам цаны на нафтавую сыравіну а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэньня эфэктыўнасьці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забеспячэньня магчымасьці далейшай мадэрнізацыі вытворчасьці".
У параўнаньні з чэрвенем 2012 года, калі рабілася папярэдняя карэкціроўка цэн на нафтапрадукты нафтасыравіна падаражэла, па падліках “Белнафтахіму”, на 19%.