Па інфармацыі МНС, ад моцнага ветру пацярпелі дзесяць населеных пунктаў у шасьці раёнах Віцебскай вобласьці.
Віцебская настаўніца, якая напярэдадні асноўнага дня галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах са скуры вылузвалася, абы толькі вытурыць з выбарчага ўчастку назіральніка ад БХК сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава, будзе пакараная штрафам у памеры ад 4-х да 10 базавых велічынь. Падчас выбараў, што завяршыліся нядаўна, Натальля Русанава (на фота) была намесьніцай старшыні ўчастковай выбрачай камісіі, што месьцілася ў гімназіі № 4 Віцебску. У звычайным жа жыцьці яна зьяўляецца завучам гэтай самай гімназіі.
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Віцебска адмовіла актывістам незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) у правядзеньні пікетаваньня ў Сусьветны дзень барацьбы за годную працу, які адзначаецца 7 кастрычніка.
Таксісты Віцебска дагэтуль абмяркоўваюць абставіны забойства іхняга калегі і кажуць пра тое, што ад вырадкаў немагчыма засьцерагчыся ні ў таксі, ні ў жыцьці наогул.
Канцэрн «Белнафтахім» зацьвердзіў новыя кошты на бэнзін і дызэльнае паліва. Розьнічныя цэны павялічыліся ў сярэднім на 5%.
У Віцебскай вобласьці на 1 верасьня пражывала 1 мільён 209 тысяч 800 чалавек. Гэта амаль на чатыры з паловай тысячы меньш, чым на пачатку года.
Палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Леха Валэнсы. “Польскім Нобэлем” яго ўганаравалі за ўнёсак у абарону правоў чалавека. Прэмію з рук яе заснавальніка атрымала ў Гданьску жонка Бяляцкага Натальля Пінчук.
Віцебскі абласны суд накіраваў грамадзянскую справу па іску заснавальніка Беларускай кансэрватыўнай партыі “Белая Русь” Сяргея Рыжова да віцебскага прадпрыемства «Фармацыя» ў суд Віцебскага раёна. Слуханьне адбудзецца 3-га кастрычніка.
Віцебскі актывіст БХД і назіральнік на нядаўніх выбарах Яўген Гуцалаў адбыў сем сутак адміністратыўнага арышту за арганізацыю несанкцыянаванага пікету. А зараз ён вымушаны заплаціць яшчэ за “паслугі” віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня. Кошт турэмнага “сэрвісу” – 50 тысяч за суткі.
Вызвалены ўчора з магілёўскай калёніі віцебскі апазыцыянэр Сяргей Каваленка выглядае нявыспаным, але дужа шчасьлівым.
Старонка 225 з 234