Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26974818

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Галоўнаму архітэктару Віцебску пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі

Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць галоўнага архітэктара Віцебску Віталя Дубіка. Яго падазраюць у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.426 КК (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Пракуратура лічыць, што закон быў парушаны падчас выкананьні работ па капітальным рамонце і мадэрнізацыі гаспадарчага корпусу ГУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Я. Коласа». Паводле акту праверкі, сума шкоды склала больш за 149 млн. рублёў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Для арганізацыі правядзеньня папярэдняга сьледзтва крымінальная справа накіраваная ў Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Галоўнаму архітэктару Віцебску пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Наш дом