Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26984731

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Сьледчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце гібелі рабочых на Наваполацкай ЦЭЦ

Сьледчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджаная крымінальная справа па факце гібелі рабочых ААТ «Белэнэргарамналадка» падчас вытворчасьці рамонтных работ на Наваполацкай ЦЭЦ. Сьледчымі праведзены шэраг аглядаў на прадпрыемстве. У цяперашні час ажыцьцяўляецца выманьне дакумэнтацыі, вядуцца допыты спэцыялістаў ЦЭЦ. Прызначаныя экспэртныя дасьледаваньні. Сьледчая група працягвае працу на месцы.

"Сёньня [25 верасьня] днём пры ажыцьцяўленьні падрадных работ арганізацыяй "Белэнэргарамналадка" адбылося надзвычайнае здарэньне - выкід пары - у выніку якога два работнікі, якія рабілі працы, загінулі, - паведаміў першы намесьнік начальніка ГСУ СК РБ Васіль Галь. - Па гэтым факце СК узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 306 КК РБ (Парушэньне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць двух або больш асоб). Праводзіцца комплекс сьледчых і іншых працэсуальных дзеяньняў, накіраваных на выяўленьне прычын і іншых абставінаў надзвычайнага здарэньня".

Аварыя на Наваполацкай ЦЭЦ адбылася аб 11:20 25 верасьня. У выніку выкіду паравадзяной сумесі загінулі двое рабочых ААТ «Белэнэргарамналадка». Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвярамі няшчаснага выпадку сталі сьлесар і зваршчык.

ximik.info