Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26991713

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Цэнтар па працы з прыхільнікамі перамен адкрыўся ў Віцебску (дададзена відэа)

25 верасьня ў Віцебску прэзэнтавалі чарговы Цэнтар па працы з прыхільнікамі перамен. На яго адкрыцьці прысутнічала больш за 40 чалавек. У межах мерапрыемства прагучала справаздача пра дзейнасьць альянсу «Талака» ў Віцебску і вобласьці. Адзін зь лідэраў альянсу Сяргей Калякін распавёў пра дзейнасьць «Талакі» ў краіне. Ганаровы старшыня АГП, экс-кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч падзяліўся думкамі аб стане і пэрспэктывах беларускай эканомікі.

Прысутныя актыўна цікавіліся эканамічнай і палітычнай сытуацыяй у краіне, пытаньнем вылучэньня адзінага кандыдата ад апазыцыі. Адбылася прэзэнтацыя кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ». Прайшоў збор ахвяраваньняў на дапамогу вязьню Андрэю Бандарэнку.

ucpb.org
Відэа: dyjalog.info