Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
27013263

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Падчас падрыхтоўкі да «Дажынак» гарадоцкія чыноўнікі стварылі міні-палігон адходаў каля могілак

"Дзіўнае" відовішча створана мясцовымі чыноўнікамі каля Іванаўскага могілак у Гарадку. Дзясяткі машын будаўнічага сьмецьця было выкінута за апошнія месяцы паміж прыпынкам для аўтамашын і старой тэрыторыяй могілак. Пры гэтым сьмецьце апынуўся не толькі цьвёрдым, але і рэшткамі пенапласту для уцяпленьня будынкаў.

Рэшткі пенапласту вецер разносіць па ваколіцах і ў лес. І ўжо залатой восеньню гэты "сьнег" бялее каля лесу. Летась такая несанкцыянаваная звалка была арганізавана ў двары па вул. Пралетарскай, а цяпер вось ля таго месца, куды ўсе адпраўляюцца ў апошні шлях. Застаецца толькі спадзявацца, што да белых мух камунальнікі выправяць безгаспадарчасьць будаўнікоў і грамадзяне не будуць вымушаныя хадзіць каля сьметніцы, каб наведаць на могілках сваіх блізкіх.

haradok.info