Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26976579

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Вёска Стаўры на Аршаншчыне папярэдзіла Лукашэнку: на выбары ня пойдзем!

“Калі ў бліжэйшы час нашы праблемы, якія павінна вырашаць мясцовая ўлада, ня будуць вырашаныя, мы ня бачым мэтазгоднасьці ўдзелу ў маючых адбыцца выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў адкрытым лісьце вяскоўцаў, накіраваным у прэзідэнцкую Адміністрацыю.

У лісьце, які апублікаваў сайт БХД, пералічаны праблемы, якія непакояць жыхароў Стаўраў: не апрацоўваецца зямля, карысныя для гаспадаркі землі зарастаюць быльнягом, праз бездарожжа няма пад’ездаў да дамоў, не ліквідуюцца аварыйныя дрэвы. Цягам чатырох гадоў Бабініці сельсавет і Аршанскі райвыканкам не выконваюць сваіх абавязкаў, лічаць сяляне.

“У сувязі з вышэйпададзеным наш давер да мясцовай улады і дэпутатаў усіх узроўняў у апошні час згублены”,  – гаворыцца ў лісьце да Лукашэнкі.  

Дарэчы, па Аршанскай-Дняпрўскай акрузе, да якой адносіцца вёска Стаўры, балятуецца старшыня Аршанскага райвыканкаму Ўладзімер Дзедушкін.

Вёска Стаўры знаходзіцца за тры кілямэтры на паўночны ўсход ад Воршы. У вёсцы жыве 41 пэнсіянэр. 

Фота: svaboda.org