Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26973971

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Былога сьледчага чакае пакараньне за праслухоўваньне тэлефонаў

Крымінальная справа распачатая ў дачыненьні да былога сьледчага за парушэньне таямніцы тэлефонных перамоваў, паведамілі ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласьці.

Справа ўзбуджаная паводле часткі 2 артыкулу 203 Крымінальнага кодэксу Беларусі (”Парушэньне таямніцы ліставаньня, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленьняў”), санкцыі якой прадугледжваюць пакараньне аж да пазбаўленьня волі на тэрмін да двух гадоў.

“Упраўленьнем Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да дзьвюх асобаў, у тым ліку былога сьледчага Наваполацкага ГАСК, якія незаконна парушылі таямніцу тэлефонных і іншых паведамленьняў грамадзян, што выявілася ў незаконным без службовай неабходнасьці атрыманьні і перадачы трэйцім асобам зьвестак аб злучэньнях абанэнцкага нумару, што выкарыстоўваецца грамадзянінам”, - праінфармавала афіцыйны прадстаўнік упраўленьня СК РБ па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.

Больш падрабязная інфармацыя ў інтарэсах сьледзтва не выдаецца.

БелТА