Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26967899

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебскі праваабаронца патрабуе ад губэрнатара Косінца перастаць зьдзекавацца зь людзей

Аляксандар Мікулін (на здымку) накіраваў зварот да старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца, дзе просіць прыняць адпаведныя захады – не дапускаць «скоцкага стаўленьня» для людзей, якіх прымушаюць працаваць у антысанітарных умовах дзеля выкананьня загадаў вышэйшага кіраўніцтва.

Спадар Мікулін – дэпутат Віцебскага офісу «Грамадзянскай дамовы», ініцыятывы кампаніі «Гавары праўду», накіраванай на абарону правоў мясцовага насельніцтва.

Ён распавёў, што па электроннай пошце да яго прыйшоў ліст з Воршы, ад работнікаў тамтэйшых прадпрыемстваў, якіх абавязалі ехаць у калгасы, каб «ратаваць» ураджай:

«Людзі пісалі, што іх накіравалі ў Талачынскі раён, у яблыневы сад каля пасёлку Коханава на так званую “даборку” яблыкаў. Было гэта 26 кастрычніка, і ў той дзень выпаў першы сьнег. Схавацца ад яго не было куды, людзі мерзьлі, а машыны, каб загрузьціць сабраныя яблыкі, давялося чакаць даволі доўга. Пад сьнегападам стаялі настаўнікі, урачы, работнікі прамысловых прадпрыемстваў, якіх даслалі ў гаспадарку “па разнарадцы”, не падумаўшы пра тое, у якіх умовах ім давядзецца ажыцьцяўляць тую “шэфскую дапамогу”».

Гарадзкія «шэфы» даслалі Аляксандру Мікуліну і відэаздымкі сваёй працы пад сьнегападам. Віцебскі актывіст пэўны, што такія выпадкі не адзінкавыя. Бо ў незалежныя СМІ трапіла адмысловая тэлефанаграма Віцебскага аблвыканкаму, дзе гаворыцца пра тэрміновую «мабілізацыю» людзей на ўборку лёну да 22 кастрычніка. І, ня даўшы рады да гэтага часу, у асобных гаспадарках Глыбоцкага раёну ўбіраць лён з-пад сьнегу накіравалі навучэнцаў ліцэю.

«Каб прадухіліць надалей такі зьдзек, я зьвярнуўся непасрэдна да старшыні аблвыканкаму. Каб ён, як кіраўнік вобласьці, абавязаў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў забясьпечыць элемэнтарны мінімум, што да ўмоваў працы гарадзкіх “шэфаў”. Бо інакш выкарыстаньне іхнай працы, у тым ліку прымусовай працы моладзі – гэта зьдзек і проста скоцкае стаўленьне да чалавечае асобы», - кажа Аляксандар Мікулін.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”