Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26951952

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У Віцебску былі затрыманыя дзясяткі людзей

Па справе аб выбуху ў Віцебску затрымалі дзясяткі людзей. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, які знаходзіўся на месцы падзеяў.

- Мне ўдалося выйсьці на сваякоў двух чалавек, якія былі затрыманыя і вызваленыя, але на жаль, я не ведаю, што зь імі там адбылося. Людзі запалоханыя, катэгарычна забаранілі нават сваякам даваць іх кантакты або што-небудзь распавядаць. Ніякай інфармацыі ад іх атрымаць не ўдаецца.

Праваабаронца кажа, што пасьля затрыманьня маладых людзей “адсейвалі” паводле росту: “Па маіх дадзеных, затрыманыя дзесяткі людзей. Потым іх “адсейвалі”. Мабыць, параўноўвалі зь відэа з камэр назіраньняў, хто адпавядае або не адпавядае паводле росту або іншых парамэтраў”.

UDF.by