Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
27156582

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Па справе аб выбуху ля будынку віцебскага КДБ застаецца пад вартаю адзін чалавек

Па справе выбуху каля КДБ у Віцебску затрыманым застаецца адзін чалавек. Астатніх падазраваных сьледчыя Сьледчага камітэту адпусьцілі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Выбух у Віцебску быў зьвяном у дзіўным ланцугу здарэньняў. 5 лістапада на беларуска-польскай мяжы адбыўся выбух. 6 лістапада невядомыя кінулі кактэйль Молатава ў летувіскую амбасаду ў цэнтры Менску. 8 лістапада ў Наваполацку й Віцебску затрымалі двух маладых рабочых, аднаго зь іх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве.

9 лістапада было абвешчана пра вызваленьне ад пасады кіраўніка КДБ генэрала Зайцава. Замянілі яго не на намесьніка, а на кіраўніка Рады Бясьпекі, а адстаўку зьвязалі са сьмерцю падпалкоўніка КДБ Казака — сьмерцю, якую Камітэт доўгі час адмаўляў, нібы тых мядзьведзікаў.

А 11 лістапада ў Віцебску каля КДБ адбываецца выбух «самаробнага піратэхнічнага прыстасаваньня», у выніку якога пашкоджаныя два акны. Між тым ад 12 лістапада ў краіне ўступаюць у сілу дапаўненьні ў законы аб барацьбе з тэрарызмам і супрацьдзеяньні экстрэмізму.

Пра віцебскі выбух вядома, што ён быў зусім ня моцным, але пацягнуў за сабой шматлікія затрыманьні ў горадзе. Мяркуючы па інфармацыі некаторых затрыманых, бралі хлопцаў у чорных куртках з капюшонамі.

Чарада малазначных, але гучных здарэньняў апошняга тыдня, на першы погляд, выглядае нібы чыясьці спроба накаліць абстаноўку ў грамадзтве.

“Наша Ніва”