Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26947972

Рэкамэндаваць Надрукаваць

УУС і КДБ працуюць: У Віцебску затрымалі чарговага “мінёра”

Тэлефонны хуліган затрыманы праваахоўнымі ворганамі празь некалькі гадзін пасьля свайго тэлефанаваньня ў міліцыю пра нібыта замінаваны віцебскі холадакамбінат, паведаміў начальнік аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкаму Андрэй Семяніхін.

14 лістапада а 6:53 дзяжурнаму УУС патэлефанаваў мужчына, які адмовіўся прадставіцца, і паведаміў, што на тэрыторыі віцебскага холадакамбінату закладзенае выбуховае прыстасаваньне. На месца здарэньня выехалі спэцыялісты, якія эвакуявалі 93 работнікаў і правялі праверку тэрыторыі на прадмет знаходжаньня выбуховага прыстасаваньня. Нічога небясьпечнага ня выяўлена.

Супрацоўнікамі УУС і ўпраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці праведзеныя апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, падчас якіх знойдзены і затрыманы той, хто тэлефанаваў. Ім аказаўся жыхар Віцебску, 1976 году нараджэньня, раней не судзімы, які працуе. У ходзе разбору выяўлена, што такім спосабам ён спрабаваў праверыць, наколькі апэратыўна сілавыя структуры адрэагуюць на ягонае тэлефанаваньне. Шкода ад дзеяньняў ілжэмінёра яшчэ ацэньваецца. Ён затрыманы на падставе артыкулу 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі.

БелТА