Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26964035

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Графіці ў Віцебску: “Свабоду Дашкевічу!” і “Бухают рабы”

У Віцебску на сьценах дамоў і гаражоў зьявіліся трафарэтныя графіці сацыяльна-палітычнага зьместу. Так, адно з пасланьняў мінакам катэгарычна сьцьвярджае: «Бухают рабы».

Адно з гэткіх графіці нанесенае на доме па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 11/6, па суседзтве зь Віцебскім абласным судом. Дарэчы, будынак гэты (канца XIX - пачатку XX стагодзьдзя) зьяўляецца культурна-гістарычнай каштоўнасьцю. На думку аднаго зь мінакоў, надпіс надае яму яшчэ большую гістарычную каштоўнасьць…

Графіці «Спыніце тэрор! Свабоду Дашкевічу!» заўважаныя ў спальным віцебскім раёне «Поўдзень-7». Выглядае на тое, што яны рэгулярна аднаўляюцца - пасьля таго, як іх зафарбоўваюць (саскрэбваюць) пільныя грамадзяне або дворнікі.

“Наш дом”