Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26976187

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Гандляры Віцебшчыны масава парушаюць заканадаўства

Парушэньні заканадаўства пры абслугоўваньні спажыўцоў выяўленыя ў лютым ва ўсіх правераных Камітэтам дзяржаўнага кантролю крамах Віцебску і Віцебскага раёну, паведамілі ў КДК Віцебскай вобласьці.

КДК вобласьці ў лютым правёў кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў 19 гандлёвых аб’ектах. Вынікі мерапрыемстваў сьведчаць пра недастатковы кантроль за станам гандлёвага абслугоўваньня насельніцтва з боку гандлёвых арганізацыяў, ворганаў мясцовага кіраваньня, а таксама мясцовых наглядных ворганаў па недапушчэньні парушэньняў і іх прафіляктыцы, лічаць у ведамстве.

Ва ўсіх правераных гандлёвых аб’ектах выяўленыя парушэньні: у больш як палове крамаў не выконваліся патрабаваньні да якасьці тавараў, якія рэалізуюцца, у кожнай трэцяй адсутнічалі прадугледжаныя асартымэнтным пералікам тавары; ў 84% - парушаліся санітарныя нормы і правілы, у кожнай пятай краме парушаліся метралягічныя нормы і правілы. За дапушчаныя парушэньні ў лютым да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнута 30 чалавек, да дысцыплінарнай - 21 чалавек. КДК вобласьці працягне кантроль за станам спажывецкага рынку.

БелТА