Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26949890

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Барыс Хамайда перапісваў Біблію

Беларусы далучаюцца да грамадзянскай акцыі. Жаданьне перапісваць фрагмэнты Бібліі ад рукі выказваюць жыхары розных рэгіёнаў краіны. Да Рыгора Барадуліна, Алеся Сёмухі-Грынберга, Сяргея Антончыка і іншых далучыўся Барыс Хамайда. Вызначаную частку Бібліі актывіст перапісваў у цэнтры Віцебску.

Барыс Хамайда: “134-ы псалом пісаў, а 12-й раніцы сеў каля “Сіняга” дому, гэта тое месца, дзе я ўжо на працягу шмат гадоў распаўсюджваю беларускую прэсу. Мне спатрэбілася адна гадзіна і пятнаццаць хвілін. У гэты час падыходзілі людзі, глядзелі, чым я займаюся, нехта ў мяне брай газэту. Я скончыў перапісваць а 13:15. Гэта адбывалася на вуліцы, пяць градусаў марозу было”.

Паводле ініцыятара акцыі філёзафа Ўладзімера Падгола, “беларусы толькі тады стануць нацыяй, калі разам перапішуць Біблію на беларускай мове”. Пачатак акцыі прымеркавалі да 95-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Да 100-годзьдзя плянуецца скласьці агульную рукапісную кнігу. Ахвочым прапануецца перапісваць фрагмэнт Бібліі ў двух асобніках: адзін — для кнігі, другі — для сябе. Да акцыі могуць далучыццы жахары іншых краінаў.

Радыё Рацыя