Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
27147399

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Школьнікаў Віцебшчыны рыхтуюць да вайны?

Трынаццатая абласная ваенна-спартовая гульня “Зарніца”, прысьвечаная 68-й гадавіне перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, стартуе 16 траўня ў Віцебску, паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Удзельнікамі спаборніцтваў стануць каля 25 каманд па 7 чалавек кожная, якія прадстаўляюць установы адукацыі рэгіёнаў вобласьці. Дзеці паспаборнічаюць у марш-кідку зь перашкодамі (даўжыня дыстанцыі 1500-2000 м).

Камандам неабходна прайсьці некалькі этапаў: транспартоўка пацярпелага, стральба з пнэўматычнай вінтоўкі, пераправа, паласа перашкод, кіданьне гранаты, фарсіраваньне броду, усталёўка намёту, разборка і зборка аўтамату.

Апрача гэтага, у праграме конкурс строю і песьні, “Баявы лісток”, прадстаўленьне творчых нумароў, пэйнтбол, спаборніцтвы па мэдыка-санітарнай падрыхтоўцы. “Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба будзе праявіць загартоўку і камандны дух у гульні на мясцовасьці. Умовы яе правядзеньня будуць абвешчаныя непасрэдна перад стартам. Уключаныя ў праграму ваенна-спартовай гульні і спэцыяльныя конкурсы. “Памяць” (пра памятныя месцы і абеліскі сваёй мясцовасьці) і “Старонкі гісторыі Айчыны”. Апошняе выпрабаваньне ладзіцца ў тэставай форме”, - падкрэсьлілі ў абласным камітэце ГА “БРСМ”.

БелТА