Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26949275

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Генэрал-маёр Ігар Яўсееў урачыста адкрыў новы міліцэйскі пастарунак у Віцебску

Надоечы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё грамадзкага пункту аховы правапарадку №4 у Кастрычніцкім раёне Віцебску. Ён разьмяшчаецца на вуліцы Гагарына, насупраць адміністрацыйнага будынку ААТ «Кераміка». Гэты мікрараён - адзін з самых небясьпечных у абласным цэнтры, таму міліцэйскі «пляцдарм» у непасрэднай блізкасьці ад Себяхоў стане дадатковым гарантам падтрыманьня правапарадку на гэтай тэрыторыі.

На цырымоніі адкрыцьця прысутнічалі начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў і намесьнік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Анатоль Кандратовіч. «Месца для грамадзкага пункту аховы правапарадку выбрана добрае, - распавёў галоўны міліцыянт вобласьці. - У памяшканьнях чыста і ўтульна. Хай і ня эўрарамонт, але, улічваючы фінансавае становішча, усё зроблена вельмі дыхтоўна: новыя кампутары, утульная мэбля. Адным словам, працоўныя месцы арганізаваныя на належным узроўню».

Выступаючы перад участковымі інспэктарамі, Ігар Яўсееў адзначыў, што 2014 год для міліцыянтаў Прыдзьвіньня пачаўся спрыяльна. У першы дзень студзеня ў Віцебску не было зафіксавана ніводнага парушэньня грамадзкага правапарадку. І гэта нягледзячы на тое, што на навагодніх гуляньнях у цэнтры гораду было шматлюдна.

Падзяліўся з падначаленымі начальнік УУС і яшчэ адной радаснай навіной: распачынаецца будаўніцтва будынку Кастрычніцкага РАУС. Выдзелена 1,258 мільярдаў рублёў, і найбліжэйшым часам адбудзецца закладка капсулі ў падмурак будучага будынку, у якім разьмесьцяцца ня толькі габінэты для супрацоўнікаў , але таксама цір і сталоўка.

Витебские вести